Беларуская Служба

У Мастаўлянах «Беларуская Нацыянальная Памяць» адзначыла дзень народзін Кастуся Каліноўскага (ФОТА)

03.02.2020 15:54
Мастаўляны - вёска, якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, а ў 1838 г. належала да Гродзенскага павету.
Аўдыё
  • 182 угодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага на ягонай бацькаўшчыне адзначаюць сябры аб’яднання «Беларуская Нацыянальная Памяць».
182
182 угодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах radyjo.net/Я.Іванюк

2 лютага 1838 г. у Мастаўлянах, вёсцы якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, а тады належала да Гродзенскага павету, у сям’і збяднелага шляхціча, нарадзіўся Канстанцін Каліноўскі – пазнейшы правадыр Студзенскага паўстання 1863 г. на землях Беларусі і Літвы. Сёння Кастусь Каліноўскі лічыцца нацыянальным героям Беларусі, Польшчы і Літвы.

182-я ўгодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага на ягонай бацькаўшчыне ў Мастаўлянах ад некалькіх гадоў адзначаюць сябры аб’яднання «Беларуская Нацыянальная Памяць». Старшыня арганізацыі Анатоль Міхнавец, падкрэслівае, што ў гэтым годзе на ўрачыстасці прыехала даволі шмат людзей.

Рэпартаж Яраслава Іванюкаб фота аўтара

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы