228 гадоў таму, 9 студзеня 1797 года, пачалося стварэнне Польскіх Легіёнаў у Італіі, першай польскай ваеннай адзінкі пасля трох падзелу Рэчы Паспалітай і адной з самых вядомых арганізацый польскай эміграцыі.
Легіёны, заснаваныя па ініцыятыве генерала Яна Генрыха Дамброўскага, змагаліся за незалежнасць Польшчы ў 1797-1807 гадах побач з французскімі і італьянскімі войскамі пад кіраўніцтвам Напалеона. Гімнам Польскіх Легіёнаў у Італіі быў «Мазурэк Даброўскага», сёння — дзяржаўны гімн Польшчы.
Дагавор аб стварэнні Легіёнаў 9 студзеня 1797 года ў Мілане падпісаў генерал Ян Генрых Дамброўскі з Рэспублікай Ламбардыяй, сатэлітам Францыі, створаным на поўначы Італіі яшчэ маладым 30-гадовым генералам Напалеонам Банапартам. У звароце ад 20 студзеня 1797 гожа генерал Дамброўскі заклікаў палякаў узяцца за зброю. Тэкст звароту на хвалях Польскага радыё прачытаў Анджэй Крусьевіч у ў 2005 годзе:
— Польскія легіёны фармуюцца ў Італіі, на гэтай зямлі, былой святыні свабоды. Афіцэры і салдаты, мужныя аднадумцы становяцца побач са мною, раздзяляючы ўсе цяжкасці, ужо фармуюцца батальёны. Прыходзьце, таварышы, будзем змагацца за справу агульную для ўсіх народаў, за свабоду пад камандаваннем Бонапарта, пераможцы Італіі. Галоўны штаб у Мілане, генерал-лейтэнант Польшчы Ян Дамброўскі.
Ужо ў траўні 1797 года ў шэрагах Польскіх Легіёнах было каля сямі тысяч салдатаў, палякаў – эмігрантаў, а таксама палонных і дэзерціраў з аўстрыйскай арміі, куды палякі былі ўзятыя прымусам. Было створана два легіёны, кожны складаўся з трох батальёнаў.
Сузаснавальнікамі Поьскіх легіёнаў былі, сярод іншых, Кароль Князевіч і Юзаф Вібіцкі. Генерал Ян Генрых Дамброўскі ўвёў сучасную сістэму камандавання па французскім узоры, кажа гісторык прафесар Анджэй Шварц:
— У польскіх легіёнах панаваў дэмакратычны дух. Афіцэрскае званне маглі атрымаць і людзі простага паходжання. Не ўжываліся фізічныя пакаранні, і ўсе звярталіся адзін да аднаго, выкарыстоўваючы форму «грамадзянін». На наплечніках мундзіраў легіянеры насілі надпіс «людзі вольныя – браты».
Жаўнеры Польскіх легіёнаў насілі прымацаваныя да мундзіраў трохколеравыя какарды, якія нагадвалі пра французскую рэвалюцыю, сімвалізуючы саюз і абарону рэспублікі. Часці генерала Дамброўскага былі на службе і на вайсковым забеспячэнні Каралеўства Ламбардыі, у той час як мундзіры, харугвы, статут і звання былі выключна польскімі.
Легіянеры разлічвалі на аднаўленне польскай арміі ў хаўрусе з Францыяй, а пасля перамогі над Аўстрыяй – адным з захопнікаў Польшчы – французская армія разам з Польскімі Легіёнамі павінна была ўвайсці на польскія землі, занятыя напрыканцы XVIII стагоддзя Габсбургамі. Аднак радасць ад перамог у баях за Францыю і звязаныя з гэтым надзеі былі перарваны мірнымі пагадненнямі з Аўстрыяй, падпісанымі Напалеонам у кастрычніку 1797 года ў Кампо-Форміо. Пасля гэтага, на падставе пагаднення з Цызальпінскай Рэспублікай, польскія сілы былі падзелены на два асобныя легіёны, распавядае гісторык Марыя Цэпе:
— Легіён Князевіча адзначылася ў баях за Рым у 1798 годзе супраць Арміі Каралеўства Неапаль. Легіён Вельхорскага панёс страты пад Маньяна, а потым была капітуляцы Мантуі, якая была ў аблозе, што прывяло да крывавай помсты аўстрыйцаў у адносінах да легіянераў-дэзерціраў з аўстрыйскай арміі. Потым быў падпісаны мір у лютым 1801 года ў Люнэвілі, які завяршыў першы перыяд супрацоўніцтва Польскіх легіёнаў з Напалеонам, яко яны сталі не патрэбны.
Гісторык Анджэй Захоўскі (памёр у 1992 годзе), спецыяліст па напалеонаўскай эпохе, нагавдаў, што пасля падпісання міру з Аўстрыяй у Люнэвілі ў 1801 годзе Напалеон Банапарт адправіў частку польскіх войскаў на востраў Сан-Дамінга (сённяшняе Гаіці) з мэтай задушэння антыфранцузскага паўстання:
— Падпісаўшы гэты мір, ён адначасова хацеў усталявання поўнага міру. Напалеон не хацеў звязваць сябе рукамі фактам існавання Польскіх легіёнаў, палякі-салдаты, былі яму не патрэбныя. Ён імі ахвяраваў. Напалеон адправіў значную частку польскіх сіл на Сан-Дамінга, дзе падчас несправядлівай, каланіяльнай вайне большасць польскіх легіянераў загінула.
У баявых дзеяннях Польскіх легіёнаў прыняло ўдзел каля 35 тысяч салдат, загінула каля 20 тысяч, кажа гісторык прафесар Анджэй Шварц:
— Многія з ацалелых у будучыні пры розных нагодах ангажаваліся ў збройную барацьбу за польскую справу. Фармавалі камандны склад у Арміі Варшаўскага Княства і Каралеўства Польскага, а таксама ўдзельнічалі ў Лістападаўскім паўстанні.
Хоць Польскія легіёны не мелі магчымасці весці збройную барацьбу за вольную Польшчу, легіянеры спрыялі ўзняццю нацыянальнай свядомасці палякаў. Неацэннай памяццю пра долю легіёнаў з’яўляецца дзяржаўны гімн Рэспублікі Польшчы «Мазурэк Дамброўскага», напісаны ў ліпені 1797 года Юзафам Вібіцкім, на мелодыю народнага мазурка. Твор спачатку меў назву «Песня Польскіх Легіёнаў у Італіі». Словы гімна нагадаюць важныя падзеі з гісторыі польскага войска, а таксама ўвекавечваюць памяць пра камандуючага Польскіх легіёнаў генерала Яна Генрыха Дамброўскага.
pr/эж