Найбольш галасоў атрымала партыя «Слуга народу», якую падтрымлівае прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён атрымае большасць у Вярхоўнай Радзе, што гэта азначае для Украіны і суседзяў.
У нядзелю 21 ліпеня ва Украіне прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары. На дадзены момант Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала амаль 60% пратаколаў. З іх вынікае, што ў Вярхоўную Раду прыходзяць 5 партый: «Слуга народа», «Апазіцыйная платформа – За жыццё», «Еўрапейская салідарнасць», «Бацькаўшчына» і «Голас».
За партыю «Слуга народа» прагаласавалі 42,4% выбарцаў, 12.9% – за «Апазіцыйную платформу », 8.6% – за «Еўрапейскую салідарнасць», 8.02% – за «Бацькаўшчыну», і 6.38% – за «Голас». Гэтыя дадзеныя азначаюць, што партыя Зяленскага зможа атрымаць у парламенце больш за 225 месцаў (з улікам аднамандатных акругаў) у 450 асабовым парламенце. Гэта азначае, што ўпершыню ў гісторыі Украіны адна палітычная сіла атрымае абсалютную большасць галасоў у Вярхоўнай Радзе.
Што будзе з Украінай далей? Што гэта азначае для рэгіёну? Пра гэта мы размаўляем з нашым аглядальнікам Паўлам Усавым.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч