Дзейсны прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў спрабаваў арыштаваць свайго папярэдніка Алмазбека Атамбаева. У выніку барацьбы двух палітыкаў загінулі людзі, а краіна апынулася на парозе новага грамадзянскага канфлікту.
8 жніўня спецназ Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бяспекі Кыргызстану затрымаў было прэзідэнта краіны пасля другой спробы ўзяць штурмам ягоную рэзідэнцыю.
Першая няўдалая спроба мела месца 7 жніўня. Тады прыхільнікі былога прэзідэнта змаглі адбіць штурм ды нават узялі спецназаўцаў у закладнікі. Падчас сутычак загінуў адзін баец спецназу, а сто чалавек пацярпелі.
Прычынай арышту афіцыйна стала няяўка былога прэзідэнта на допыт у пракуратуру, якая хацела дапытаць яго ў справе карупцыі ды злоўжывання ўладаў у кіргізскіх вярхах. Неафіцыйна мясцовыя СМІ гавораць пра суперніцтва паміж былым і дзейсным прэзідэнтамі.
Так Атамбаеў кіраваў Кыргызстану да лістапада 2017 года, і ня мог балатавацца на новы тэрмін. Сваім прыёмнікам ён назваў Жээнбекава, які перамог на выбарах. Аднак цяпер менавіта ён дамагаецца арышту свайго былога ментара.
Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю ў дадзенай краіне палітолага Паўла Ўсава.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч