У першым квартале наступнага года канцэрн PKN Orlen плануе ўвесці ў эксплуатацыю вадародную запраўку ў Валбжыху на паўднёвых захадзе Польшчы. Першую станцыю такога тыпу канцэрн запусціў у чэрвені ў Кракаве. Ёсць таксама планы па іншых месцах – у тым ліку Познань, Катавіцы, Бельска-Бяла, Гожув-Велькапольскі, Кракаў, Піла і Варшава.
Да 2030 года PKN Orlen плануе выдаткаваць на інвестыцыі ў вадарод 7,4 мільярда злотых. У Польшчы, Чэхіі і Славакіі плануецца пабудаваць больш за 100 вадародных АЗС для індывідуальнага, грамадскага, грузавога, аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту.
Orlen мае намер запусціць прыкладна 57 станцый у Польшчы, 26 у Славакіі і 28 у Чэхіі.
«Вадародная заправачная станцыя PKN Orlen у Валбжыху будзе працаваць 24 гадзіны ў суткі. Яна будзе прыстасавана для забеспячэння аўтобусаў грамадскага транспарту. Горад атрымаў грант ад Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі. Таксама будзе пастаўляцца вадарод здольны запраўляць легкавыя аўтамабілі, а ў канчатковым выніку і грузавыя», – падкрэсліваецца ў паведамленні канцэрна.
Паводле дадзеных за першы квартал 2022 года вадародны пасажырскі парк у Польшчы налічвае 200 адзінак. Можна чакаць, што высокія цэны на традыцыйнае паліва могуць павялічыць попыт на вадародныя аўтамабілі.
яс