Актывісты ўжо каторы год пратэстуюць супраць выкарыстання жывёл у цырках. Некаторыя краіны здолелі ўвесці заканадаўчыя абмежаванні або поўную забарону на такую практыку.
У Польшчы рэгулярна адбываюцца пратэсты і праводзяцца мерапрыемствы па спыненні гэтай неэтычнай забавы. Сітуацыя на працягу гадоў значна палепшылася, аднак праблема не вырашаная цалкам. Павал Франьчук з фонду «Viva! Акцыя для жывёлы» шмат гадоў займаецца тэмай выкарыстання жывёлы ў цырках. Ён кажа, што праблема надалей актуальная:
-Такі дзень у Польшчы надалей патрэбны, паколькі ў краіне надалей няма праўнай забароны на выкарыстанне жывёлы ў цырках. Тое, што сапраўды палепшылася, гэта колькасць жывёлы, якую выкарыстоўваюць у цырках і яе гатункі. Цяпер гэта толькі невялікая лічба і гэта пераважна сабакі. Яны пераносяць цыркавыя ўмовы значна прасцей, чым ільвы ці сланы. Аднак канчаткова ўсё ж найлепшай была б поўная забарона выкарыстання жывёл у цырку.
Дзікія жывёлы ў цырках вымушаныя паводзіць сябе так, як ніколі не сустракалася ў прыродзе, і хоць некаторыя з гэтых жывёл гадаваліся ў няволі на працягу многіх пакаленняў, яны па-ранейшаму паводзяць сябе тыпова для дзікіх жывёл. Дабрабыт дзікіх жывёл у цырках заўсёды знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай, кажа Павал Франьчук.
-Праца і жыццё ў цырку – гэта цяжкі кавалак для людзей, якія могуць усю сітуацыю прааналізаваць і зразумець. У сваю чаргу для жывёлы гэта дадатковы стрэс. Акрамя таго, штодзённая перавозка і разгрузка з таварных прычэпаў, як гэта адбываецца ў польскіх умовах, не можа запэўніць асноўных патрэбаў гатунку, асабліва вялікіх экзатычных жывёл. Гэта жывёлы, якія павінны шмат бегаць, сустракацца з іншымі асобнікамі. Навукова даказана, што ў цыркавых умовах няма магчымасці запэўніць патрэбы гатункаў, асабліва вялікіх і экзатычных.
Эксперт кажа, што на працягу гадоў выразна павялічылася і разуменне людзей пра праблему:
-Мы гэта маглі назіраць некалькі гадоў таму, калі мы пратэставалі пад цыркамі, і нам удалося шмат людзей развярнуць. Найлепшым доказам з’яўляюцца факты. Актывісты ўжо каторы год пратэстуюць супраць выкарыстання жывёл у цырках.. Ёсць літаральна некалькі цыркаў з сабакамі і некаторымі іншымі жывёламі. У сваю чаргу астатнія некалькі дзясяткаў аб’язных цыркаў увогуле не маюць жывёл, яны пасля гадоў нашай інтэнсіўнай кампаніі адкрылі, што нашыя аргументы маюць сэнс, што цырк без жывёл магчымы. Усе пабачылі, што цырк без жывёлы – магчымы, а нават больш аплочваецца, чым цягаць жывёлу ў прычэпах па цэлай краіне.
Актывісты надалей спадзяюцца, што ўдасца ўвесці поўную забарону на выкарыстоўванне жывёлы ў цырках. Паводле Паўла Франьчука, гэта надалей магчыма:
-Раней такой забароны не ўдалося ўвесці, паколькі яна была ў рамках вялікага пакету змен у гэтак званай Пяцёрцы для жывёлы. Удалося ўвесці забарону выкарыстання небяспечнай жывёлы ў 2021 годзе. Гэта значна ўскладніла цыркам пакупку жывёлы са спісу, як і тым, хто падшываўся пад цыркі, якія хочуць набыць экзатычныя і небяспечныя жывёлы. Спадзяюся, што такая забарона неўзабаве ўвойдзе ў сілу, а мы не будзем больш пра гэта непакоіцца.
Большасць дзяржаў-членаў ЕС лічаць, што выкарыстанне дзікіх жывёл у цырках не мае адукацыйнай або культурнай каштоўнасці і можа мець негатыўны ўплыў на ўспрыманне грамадствам і павагу да дзікіх жывёл. 23 дзяржавы-члены ўжо ўвялі поўную або частковую забарону на выкарыстанне жывёл.
Удзел у шоу мядзведзяў, львоў, тыграў, сланоў і іншых відаў жывёл звязана з нечалавечымі пакутамі і жорсткай дрэсіроўкай. Цыркавых жывёл збіваюць, мараць голадам, токам, трымаюць у цесных клетках і падвяргаюць велізарнаму стрэсу толькі дзеля таго, каб артысты цырка маглі зарабіць грошы за кошт жывёлы.
Жывёлы выконваюць трукі, баючыся пакарання з боку дрэсіроўшчыкаў. У выніку стрэсу жывёлы могуць напасці на дрэсіроўшчыкаў і гледачоў.
ав
слухайце аўдыё