Беларуская Служба

Праваабаронца: Колькасць заражаных COVID19 у Беларусі ў два разы большая, чым у Польшчы

25.06.2020 10:02
За 80 дзён валанцёры кампаніі #BYCOVID19 сабралі амаль 335 тысяч долараў для ўстаноў аховы здароўя Беларусі.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". А.Стрыжак пра BYCOVID19
  3-         .
Галоўны ўрач 3-й гарадской клінічнай бальніцы Гомеля Іван Худзякоў і Андрэй Стрыжак.Андрэй Стрыжак

Сітуацыя з эпідэміяй каранавіруса ў Беларусі выклікае трывогу ў Польшчы. МЗС РП ужо двойчы пасылаў гуманітарныя грузы — «Польскую дапамогу» ў Беларусь. Андрэй Стрыжак, праваабаронца з Гомеля, каардынатар кампаніі #BYCOVID19, з’яўляецца вядомым грамадскім дзеячам не толькі ў сваім родным горадзе — другім па велічыні ў краіне, але і ва ўсёй Беларусі. Кампанія #BYCOVID19 накіравана на падтрымку сістэмы аховы здароўя Беларусі ў змаганні з эпідэміяй каранавіруса.

Андрэй Стрыжак: — Я таксама хварэў на каранавірус. У мяне ёсць антыцелы да каранавіруса. Цяпер я далечваю пнеўманію, якую выклікаў каранавірус. У мяне ёсць пашкоджанні лёгкіх.

У Беларусі насельніцтва амаль 9,5 млн чалавек, у Польшчы — амаль 38 млн. Але ў Польшчы захварэлі з пачатку сакавіка больш за 30 тыс. чалавек, а ў Беларусі з канца сакавіка амаль 60 тыс. І гэта толькі па афіцыйных даных, рэальная ж статыстыка можа быць больш трывожная.

Беларускія ўрачы лечаць так, як могуць. Я бачу не ўсё. Я не заходжу ў самі бальніцы, не бачу, якія працэсы там адбываюцца. Але беларускія медыкі арыентуюцца на рэкамендацыі СААЗ. Але калі, напрыклад, у бальніцы ў штаце павінна быць 10 чалавек, а працуюць два, бо рэшта хворыя, то гэта адмоўна ўплывае на якасць медыцынскага абслугоўвання. Але сістэма аховы здароўя Беларусі пакуль трымаецца. Медыкі працуюць няспынна. Аднак стомоленасць сістэмы вельмі вялікая.

За 80 дзён валанцёры кампаніі #BYCOVID19 сабралі амаль 335 тысяч долараў для ўстаноў аховы здароўя Беларусі.

Віктар Корбут

Гомель — Варшава

Слухайце гукавы файл

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост