Беларуская Служба

Z-каналы паведамляюць пра знішчэнне расійскага Су-34, быццам бы яго збіў украінскі F-16

12.10.2024 13:37
Загінуў увесь экіпаж расійскага знішчальніка.
   -34.
Збіты расійскі знішчальнік Су-34.Фота: Fighterbomber

Блізкі да расійскіх Паветрана-касмічных сіл Z-прапагандыст Fighterbomber паведаміў аб страце акупантамі чарговага Су-34.

Гэтую інфармацыю пацвярджае ўкраінскі валанцёр Юры Місягін.

Паведамляецца, што акупанты страцілі таксама экіпаж.

Яшчэ адзін расійскі Z-канал "ВДВ за сумленнасць і справядлівасць", звязаны з ВС РФ, сцвярджае, што знішчальнік-бамбардзіроўшчык быў збіты падчас скіду па Украіне авіябомбы далёка ад лініі фронту.

Ён мяркуе, што борт знішчаны ўкраінскім знішчальнікам F-16.

«Тэрмінова!!! Збіты наш Су-34. Экіпаж загінуў. Самалёт быў збіты падчас скідання ФАБ (фугаснай авіябомбы – рэд.) УМПК, прыкладна за 50 км ад лініі фронту. Збіў наш Су-34 мабыць F-16, які знаходзіўся над тэрыторыяй, падкантрольнай праціўніку. Хутка такіх страт будзе больш. НАТА выпусціў F-16 на паляванне. Цяпер будзе менш прылятаць ФАБаў (па ўкраінцах - рэд.). Такім чынам, страты нашай пяхоты ўзрастуць», - напісаў канал.

Іншая важная падзея расійска-ўкраінскай вайны: сёння ўначы УС Украіны нанеслі ўдары па складзе гаруча-змазачных матэрыялаў у раёне горада Ровенькі на часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці, узнік пажар, - паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

«На гэтай базе захоўваліся нафта і нафтапрадукты, якія пастаўляліся, у прыватнасці, для патрэб расійскай арміі», — паведамляе Генштаб.

Напад быў здзейснены сіламі і сродкамі Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны.

Таксама Генштаб паведамляе, што гэтая нафтабаза раней была пашкоджаная ўкраінскай зброяй.

УНІАН/Хартыя’97

нг