Неўзабаве новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа прызначыць спецпрадстаўніка па Украіне, які ўзначаліць перамовы аб спыненні вайны з Расіяй. Аб гэтым паведамляе Fox News, спасылаючыся на свае крыніцы.
«Вы ўбачыце вельмі высокапастаўленага спецыяльнага прадстаўніка, чалавека з вялікім аўтарытэтам, якому будзе даручана знайсці рашэнне і дасягнуць мірнага ўрэгулявання. Вы ўбачыце гэта ў бліжэйшы час», - адзначыла адна з крыніц.
У той жа час народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што на ролю перамоўшчыка па Украіне ў асяроддзі Дональда Трампа разглядаюць дзве кандыдатуры. Гэта Роберт ОʼБраен, былы дарадчык Трампа па нацыянальнай бяспецы, і Рычард Грэнэл, былы выконваючы абавязкі дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША і амерыканскі пасол у Германіі. «Абодва кандыдаты вельмі добра знаёмыя з сітуацыяй ва Украіне і даволі блізкія да Трампа», - сказаў Ганчарэнка.
вс