Беларуская Служба

Гэта не зменіць ходу канфлікту і не стрымае хаўруснікаў - прэс-сакратар НАТА пра запуск расійскай балістычнай ракеты

22.11.2024 09:15
Паўночнаатлантычны альянс пракаментараваў запуск Расіяй балістычнай ракету па Украіне.
Генеральны сакратар НАТА Марк РутэPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

У Белым доме пацвердзілі, што Расія выпусціла балістычную ракету па Украіне. Прэс-сакратар Белага дома абвінаваціла Маскву ў эскалацыі канфлікту і нагадала, што гэта Расія з'яўляецца агрэсарам ва Украіне.



Нагадваем, 21 лістапада ў аператыўным камандаванні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што Расія запусціла на ўкраінскі горад Дніпро міжкантынентальную балістычную ракету «Арэшнік». Адбылося гэта праз некалькі дзён пасля паведамленняў аб тым, што Украіна выкарыстала ракеты Storm Shadow і сістэмы ATACMS для нанясення ўдараў па вайсковых аб’ектах у глыбіні Расіі пасля доўгачаканага дазволу прэзідэнта Джо Байдэна.

Падчас брыфінгу ў Белым доме Карын Жан-П'ер заявіла, што ЗША спадзяваліся, што Расія запусціць балістычную ракету ў бок Украіны і папярэдзілі аб гэтым хаўруснікаў:

- Нам вядома аб выкарыстанні Расіяй балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці. Украіна ўжо вытрымала шмат нападаў з боку Расіі. Мы папярэдзілі Украіну і нашых хаўруснікаў аб магчымым нападзе, каб яны маглі падрыхтавацца.

Карын Жан-П'ер запэўніла, што прэзідэнт Джо Байдэн зробіць усё, што ад яго залежыць, каб умацаваць пазіцыі Украіны на полі бою.



«Расія спрабуе запалохаць мірнае насельніцтва Украіны і ейных хаўруснікаў. Гэта не зменіць ходу канфлікту і не стрымае хаўруснікаў» - запэўніла ў сваю чаргу прэс-сакратар НАТА Фара Дахлала.

IAR/аз

Пентагон: частка ваеннай дапамогі можа паступіць Украіне ўжо пасля сыходу Джо Байдэна з Белага дома

21.11.2024 17:33
20 лістапада ЗША аб'явілі аб дадатковым пакеце дапамогі Украіне ў сферы бяспекі на суму 275 мільёнаў долараў. У яго ўвайшлі боепрыпасы для ракетных сістэм, артылерыйскія снарады і супрацьтанкавая зброя.