Беларуская Служба

У выніку ракетнай атакі на Кіеў загінуў чалавек, пашкоджаныя будынкі пасольстваў, успыхнулі пажары (ФОТА)

20.12.2024 09:10
Абломкі збітых расейскіх ракет абрынуліся на чатыры раёны Кіева: бушуюць пажары, 1 чалавек загінуў, яшчэ 9 пацярпелі, згарэлі 5 аўтамабіляў, пашкоджана цеплатраса.
  .
Расіяне абстралялі Кіеў.Фота: КГВА

Начальнік Кіеўскай ваеннай адміністрацыі Сяргей Попко паведаміў, што, па папярэдніх дадзеных, у Галасееўскім раёне загінуў адзін чалавек. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях.

Паводле звестак паліцыі, у момант абстрэлу загінулы знаходзіўся на вуліцы.

Пазней мэр сталіцы Украіны Віталь Клічко паведаміў, што ў  выніку варожага нападу на сталіцу пацярпелі 9 чалавек. Чацвёра з іх шпіталізаваныя.


Расіяне абстралялі Кіеў. Расіяне абстралялі Кіеў.
.

.

Таксама ў выніку ракетнай атакі па Кіеве ў сталіцы пашкоджаны шэраг пасольстваў, паведаміў спікер МЗС Украіны Георгій Ціхі.
Паводле яго слоў, гэта пасольствы Албаніі, Аргенціны, Палестыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі і Чарнагорыі.
«Усе гэтыя пасольствы размешчаны ў адным будынку, які атрымаў істотныя пашкоджанні ў выніку расійскага ракетнага ўдару. У памяшканнях выбіты вокны, дзверы, фрагменты столяў. Расія пацвярджае зноў свой статус абсалютнага варвара», - сказаў ён.

Ніхто з замежных дыпламатаў не пацярпеў. МЗС Партугаліі выклікала паверанага па справах Расіі ў Лісабоне для тлумачэнняў.
Пашкоджаны будынак пасольства ў Кіеве. Пашкоджаны будынак пасольства ў Кіеве.


вх