Гарадскія ўлады звярнуліся да жыхароў з просьбай схавацца ў сховішчах. Акупанты абстралялі ўкраінскую сталіцу васьмю ракетамі. Паводле гарадскіх уладаў, расіяне выпусцілі ў бок Кіева ракеты «Іскандэр» і «Кінджал». Украінскай абароне ўдалося знішчыць ракеты, але іх аскепкі ўпалі ў некалькіх раёнах горада.
Часткі збітых ракет упалі ў Галасееўскім, Шаўчэнкаўскі і Саламянскім раёнах Кіева. Яны сталі прычынай пажараў дома і аўтамабіля. Таксама пашкоджана цепласетка. Таксама расіяне выкарыстоўвалі беспілотнікі-камікадзэ. БПЛА выклікалі пажар на складах пад Барыспалем побач з Кіевам.
Мэр горада Віталь Клічко паведаміў, што адзін чалавек пацярпеў, а дзевяць атрымалі раненні. У адным з раёнаў у выніку падзення аскепкаў ракеты згарэлі некалькі аўтамабіляў і дом.
На тэрыторыі Кіеўскай вобласці дзейнічае рэжым трывогі, працуе супрацьпаветраная абарона, працягваючы нейтралізаваць расійскія баявыя беспілотнікі.
ПР/юл