Раней адбыўся абмен ударамі паміж Расіяй і Украінай. Украінцы атакавалі Рыльск у Курскай вобласці на захадзе Расіі. Гэта быў адказ на абстрэл Кіева.
Раніцай украінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па некалькіх жылых дамах у Казані. У адным з хмарачосаў успыхнуў пажар. Тэлеграм-каналы паведамляюць, што, па словах мясцовых жыхароў, у горадзе прагрымелі тры выбухі. У інтэрнэце ёсць запісы, на якіх відаць, як беспілотны лятальны апарат урэзаўся ў дах чатырохпавярховага дома. Яшчэ адзін беспілотнік патрапіў у дваццацітрохпавярховы хмарачос у Казані. Жыхароў пашкоджаных хмарачосаў эвакуявалі.
У пятніцу пяць чалавек загінулі і 12 атрымалі раненні ў выніку ўкраінскай атакі на Рыльск на захадзе Расіі, паведамілі мясцовыя ўлады. На апублікаваных у інтэрнэце запісах відаць, што побач з месцамі трапляння ракет гараць аўтамабілі і разбураныя будынкі.
Мінабароны Расіі таксама паведаміла, што да 8:00 сілы супрацьпаветранай абароны збілі ў Татарстане адзін украінскі беспілотнік. Мясцовыя ўлады не паведамляюць аб ахвярах.
Атака на расійскі горад Рыльск стала адказам на расійскую атаку раніцай у пятніцу. Па ўкраінскай сталіцы Кіеву было выпушчана пяць балістычных ракет «Іскандэр», усе з якіх былі збітыя, і 65 беспілотнікаў, з якіх 40 былі абясшкоджаны. Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што ў выніку атакі адзін чалавек загінуў і 13 былі параненыя.
Паводле РАР/вх