Беларуская Служба

ЕС плануе новы пакет санкцый супраць Расіі

22.12.2024 18:18
У новы пакет увойдуць дадатковыя санкцыі супраць фізічных асоб і арганізацый, якія лічацца «прапагандыстамі расійскага рэжыму» і адказнымі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
ЕС плануе новы пакет санкцый супраць РасііShutterstock.com/Alexandros Michailidis

Еўрасаюз плануе ўвесці новы пакет санкцый супраць Расіі да трэцяй гадавіны пачатку вайны РФ супраць Украіны ў лютым 2025 года. Падрыхтоўчая праца над ім ужо пачалася.

Гэта будзе ўжо 16-ы пакет санкцый. Як адзначылі дыпламаты ЕС, меры накіраваны на тое, каб «паслаць ясны сігнал Маскве». У рамках пакета прадугледжаны штрафныя меры супраць канкрэтных сектараў расійскай эканомікі, «якія да гэтага часу не закраналіся або закраналіся ў недастатковай меры».

Акрамя таго, у новы пакет увойдуць дадатковыя санкцыі супраць фізічных асоб і арганізацый, якія лічацца «прапагандыстамі расійскага рэжыму» і адказнымі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Еўрапейская камісія і Еўрапейская служба знешніх сувязяў таксама плануюць увесці забароны на ўезд і замарожванне актываў для асоб, якія маюць дачыненне да шпіянаж на карысць Расіі і правядзення дэзінфармацыйных акцый.

iar/dw/эж