Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Нашы гарады і населеныя пункты знаходзяцца пад пастаянным расійскім абстрэлам

29.12.2024 15:30
Расія запускае ва Украіну сотні беспілотнікаў на тыдзень.
 .
Уладзімір Зяленскі.t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваіх сацыяльных сетках паведамляе, што толькі на гэтым тыдні Расія выкарыстала супраць Украіны больш за 370 ударных беспілотнікаў, каля 280 кіраваных авіябомб і 80 розных тыпаў ракет.

«Нашы гарады і населеныя пункты знаходзяцца пад пастаянным расійскім абстрэлам. Нават у калядную ноч тэрарысты зладзілі масіраваны авіяналёт», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што «толькі агульнымі сіламі можна спыніць такі тэрор».

У сярэднім Расія запускае ва Украіну ад 500 да 600 беспілотнікаў на тыдзень. На гэтым тыдні іх было 370, то бок гэта найменшая лічба за тры апошнія месяцы.

IAR/яс