Беларуская Служба

Зяленскі: Размяшчэнне еўрапейскіх сіл не павінна выключаць сяброўства ў НАТА

03.01.2025 07:06
Украіна падтрымлівае ідэю размяшчэння еўрапейскіх сіл на сваёй тэрыторыі, але гэта не павінна выключаць яе будучага членства ў НАТА, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
 .
Уладзімір Зяленскі.Facebook/zelenskiy.official

«Думаю, вы чулі пра ініцыятыву прэзідэнта (Францыі) Эмануэля Макрона аб размяшчэнні кантынгенту Французскай Рэспублікі на тэрыторыі Украіны. Мы падтрымліваем такую ​​ініцыятыву, але адной Францыі недастаткова. Нам не хацелася б, каб гэта была адна-дзве краіны, калі размова пра гэтую ініцыятыву, гэта не азначае, што размяшчэнне еўрапейскіх сіл выключае будучыню (Украіны) у НАТА», — сказаў Зяленскі.

Паводле слоў прэзідэнта, ідэю накіраваць еўрапейскі кантынгент у яго краіну можа падтрымаць Вялікабрытанія «і яшчэ некалькі краін, пра якія мы дамовіліся не казаць адкрыта, таму што яны пакуль баяцца казаць пра гэта ў СМІ, асцерагаючыся расійскага ўплыву». Зяленскі адзначыў, што таксама не ведае, ці будуць войскі ЗША ў такіх сілах.

Таксама Зяленскі заявіў, што Уладзімір Пуцін не хоча ніякага дыялогу з Украінай і шукае спосабы пазбегнуць прамых перамоваў аб спыненні вайны.

«Ён карыстаецца любой магчымасцю, каб не сесці са мной для размовы. І такая гісторыя, што ён прынцыпова не хоча ніякага дыялогу», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён мяркуе, што прамыя перамовы паміж Расіяй і Украінай азначалі б паразу Расіі, якая ня здолела акупаваць усю Украіну. «Перамовы Расіі з Украінай — гэта страта для Расіеі. Чаму перамовы (непажаданыя для Расіі, — рэд.)? Таму што гэта ўжо не ўльтыматум... Яны не выканалі задачу, якую паставіў перад імі Пуцін, таму гэта не зусім перамога для іх», — сказаў Зяленскі.

PAP/вх