Беларуская Служба

Расія ўдарыла па Украіне сотняй беспілотнікаў

05.01.2025 11:20
Украінская супрацьпаветраная абароны збіла 61 варожы дрон, 42 былі збітыя з курсу
        ,
Пашкоджаны прыватны будынак пасля атакі беспілотніка ў раёне Кіева, УкраінаEPA/STATE EMERGENCY SERVICE Dostawca: PAP/EPA

У ноч на 5 студзеня 2025 года з напрамкаў Бранска, Мілерава, Арла — Расійскай Федэрацыі праціўнік нанёс удары 103 ударнымі БПЛА тыпу «Шахед» і беспілотнымі лятальнымі апаратамі розных тыпаў.

Паветраная атака была адбітая авіяцыяй, зенітнымі ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы, мабільнымі агнявымі групамі ВПС і Сіл абароны Украіны.

Па стане на 9 раніцы 05 студзеня пацверджана збіццё 61 ударнага БПЛА тыпу «Шахед» і беспілотнікаў іншых тыпаў у Палтаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай і Хмяльніцкай абласцях. Трапленняў не было зафіксавана.

42 беспілотніка-імітатора праціўніка — лакацыйна страчаны (без негатыўных наступстваў).

У Харкаўскай вобласці з-за падзення БПЛА пашкоджаныя некалькі прыватных дамоў. Аказваецца дапамога пацярпелым.

Крыніца: Афіцыйны Телеграм-канал Камандавання Паветраных Сіл УСУ