Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар з дапамогай беспілотнікаў, ракет і кіраваных авіябомб.
У Палтаве разбураны жылы дом — тры чалавекі загінулі, дзесяць чалавек, сярод іх — дзеці, атрымалі раненні.
У Харкаве расійскі беспілотнік забіў аднаго мірнага жыхара. У Сумах налёт расійскай авіяцыі забраў жыцці двух чалавек.
Таксама расійскія беспілотнікі, ракеты і бомбы білі па Хмяльніцкай, Адэскай і Кіеўскай абласцях. Учора ўвечары расіяне таксама атакавалі балістычнымі ракетамі Адэсу на Чорным моры. Снарады трапілі ў гістарычны цэнтр горада.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіне трэба больш элементаў супрацьпаветранай абароны. Як адзначыў ён, кожная сістэма абароны ратуе чалавечыя жыцці.
Вынікі атакі расіян на жылы квартал у Палтаве.
Раніцай польскія і саюзныя знішчальнікі падымалі ў паветра ў сувязі з расійскімі атакамі на Заходнюю Украіну. Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай выведкі быў прыведзеныя ў вышэйшую ступень гатоўнасці, паведамляла Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Польшчы.
IAR/вх