Беларуская Служба

Сёння ў Парыжы адбудзецца тэрміновы саміт па справе бяспекі

17.02.2025 10:20
Гэта адказ на заявы новай амерыканскай адміністрацыі, якія прагучалі, між іншым, падчас канферэнцыі ў Мюнхене.
Парыжnuno_lopes/pixabay.com/CC0 Public Domain

На запрашэнне прэзідэнта Францыі сёння ў Парыжы сустракаюцца лідары еўрапейскіх краінаў, у тым ліку прэм’ер Дональд Туск, а таксама старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і генсакратар НАТА Марк Рутэ.

Нефармальны саміт, прысвечаны еўрапейскай бяспецы. Галоўнай тэмай будзе ўдзел ЗША ў спыненні вайны на Украіне. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Агата Круль:

- У Парыжы сустрэнуцца лідары найважнейшых краінаў Еўропы. Сустрэча – гэта адказ на падзеі апошніх дзён, у тым ліку заявы прадстаўнікоў новай амерыканскай адміністрацыі і на вынікі канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене. Паводле агенцтва Reuters, ЗША накіравалі ў еўрапейскія краіны пытанне адносна гарантыяў бяспекі для Украіны з боку еўрапейскай супольнасці. Верагодна, на саміце ў Парыжы павінен быць выпрацаваны адказ на  згаданае пытанне і супольная пазіцыя ЕС.

IAR/аз

Спецпасланнік ЗША Кіт Келaг прыедзе заўтра ў Варшаву размаўляць пра Украіну

17.02.2025 09:01
У Варшаве з ім сустрэнецца Анджэй Дуда, паведаміў прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.

«Пуцін не хоча ўсёй Украіны!», - супакойвае Дональд Трамп

17.02.2025 09:25
Амерыканскі прэзідэнт раскрывае дэталі размовы з Пуціным.