Беларуская Служба

У. Зяленскі адрэагаваў на словы Д. Трампа аб тым, што яго падтрымліваюць толькі 4% украінцаў

19.02.2025 18:01
«Прэзідэнт Трамп, пры вялікай павазе да яго як да лідара нацыі, якую мы вельмі паважаем, амерыканскай нацыі, якая нас пастаянна падтрымлівае, на жаль, жыве ў гэтай прасторы дэзінфармацыі»
Уладзімір ЗяленскіPAP/Viktor Kovalchuk

Словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што прэзідэнт Украіны мае толькі 4% падтрымкі, з'яўляюцца расійскай дэзінфармацыяй, заявіў у аўторак кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі.

«Калі мы гаворым пра 4 працэнты, то так, мы бачылі гэтую дэзінфармацыю, мы разумеем, што яна ідзе з Расіі. Мы гэта разумеем і маем доказы таго, што гэтыя лічбы абмяркоўваюцца паміж Амерыкай і Расіяй. Так што, на жаль, прэзідэнт Трамп — пры вялікай павазе да яго як да лідара нацыі, якую мы вельмі паважаем, амерыканскай нацыі, якая нас пастаянна падтрымлівае, на жаль, жыве ў гэтай прасторы дэзінфармацыі», — падкрэсліў Зяленскі.

Паводле апошніх даследаванняў Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялогіі, прэзідэнту Украіны давяраюць 57% насельніцтва.

Зяленскі таксама назваў кошт дапамогі ЗША Украіне. Ён не перавышае 100 мільярдаў долараў, з якіх 67 мільярдаў — ваенная дапамога і 31 мільярд — бюджэтная падтрымка.

«Вайна каштавала 320 мільярдаў. 120 мільярдаў заплацілі мы, грамадзяне Украіны, падаткаплатнікі. 200 мільярдаў - гэта Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз. Калі казаць пра ўзбраенне, то пакет узбраенняў каштаваў 320 мільярдаў. У агульнай складанасці Злучаныя Штаты далі нам каля 60 мільярдаў, плюс 31,5 мільярда, (уключаючы) 67 мільярдаў у зброі і 31,5 мільярда ў выглядзе прамой фінансавай дапамогі для бюджэту», - сказаў ён.

ав