Францыя намерана выкарыстаць працэнты ад замарожаных расійскіх актываў для фінансавання дапамогі Украіне. На закупку зброі для Кіева будзе накіравана 195 мільёнаў еўра, заявіў міністр абароны Себасцьян Лекарню ў інтэрв'ю La Tribune.
«Дзякуючы працэнтам ад замарожаных расійскіх актываў мы атрымаем дадаткова 195 мільёнаў еўра. Сродкі пойдуць на 155-міліметровыя артылерыйскія снарады і бомбы для знішчальнікаў Mirage 2000, якія Францыя ўжо перадала Украіне», — паведаміў кіраўнік Мінабароны Францыі. Францыя таксама плануе перадаць Украіне старыя ваенныя машыны, такія як AMX-10RC і бронетранспарцёры.
Летась краіны «Вялікай сямёркі» пагадзіліся выдзеліць Украіне двухбаковыя крэдыты на 50 мільярдаў долараў, якія Кіеў зможа пагасіць з працэнтаў, атрыманых ад замарожаных расійскіх актываў на 300 мільярдаў долараў ЗША.
IAR/нг