Дэлегацыі Украіны і ЗША завяршылі другую сустрэчу ў саудаўскім Эр-Рыядзе ў аўторак, 25 сакавіка, паведамляюць украінскія СМІ.
Перамовы прайшлі ў гатэлі Ritz-Carlton. Што менавіта абмяркоўвалі бакі, на дадзены момант невядома.
У гэтым жа гатэлі ў панядзелак, 24 сакавіка, адбыліся перамовы дэлегацый ЗША і Расіі. Яны праходзілі ў закрытым рэжыме, журналістаў папрасілі пакінуць тэрыторыю. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што вынікі перамоваў не будуць агалошвацца.
вс