19 чалавек загінулі ў выніку расійскага авіяўдару па Крывым Рогу ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны.
Учора ўвечары Расія атакавала горад балістычнымі ракетамі, сярод іншых загінулі дзевяцера дзяцей.
Адна з ракет трапіла ў жылы дом, дзе жыве спадар Уладзімір.
— Раздаўся выбух. Я ляжаў на падлозе. У мяне лёгкія пашкоджанні, а ў зале былі жонка і сын, так што нам пашанцавала. Калі б я быў на два крокі бліжэй да акна, я быў бы мёртвы. У мяне лёгкае пашкоджанне рэбраў і рук. Цяпер трэба ўсё папрыбіраць.
Крывы Рог з'яўляецца родным горадам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і часта з'яўляецца аб'ектам расійскіх авіяўдараў.
IAR/яс