Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне раніцай у нядзелю, 6 красавіка. Па ўсёй краіне аб'яўлена паветраная трывога, а ў сталіцы, у Кіеве, прагучалі моцныя выбухі. Мэр гораду Віталь Клічко паведаміў аб ахвярах і шматлікіх пажарах у горадзе. Вядома пра ану смяротную ахвяру.
У Кіеве сірэны прагучалі двойчы: каля 2 гадзін ночы (па польскім часе), калі трывога доўжылася каля 2,5 гадзін, а затым каля 5 раніцы. Тады таксама былі чутныя выбухі ў розных раёнах горада.
«Пажары зафіксаваныя ў Дарніцкім, Саломенскім і Абалонскім раёнах. У Дарніцкім раёне ёсць параненыя. На месцы працуюць медыкі і іншыя службы», — сказаў Клічко.
Паводле дадзеных каналаў маніторынгу ў сацсетках, Расія нанесла ўдары па Украіне балістычнымі ракетамі, крылатымі ракетамі, запушчанымі са стратэгічных бамбавікоў, а таксама ракетамі з караблёў у Чорным моры.
PAP/эж