Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі Расію на Урале і ў Закаўказзі

09.04.2025 12:23
Украінскія беспілотнікі атакавалі рэгіёны Расіі за некалькі тысяч кіламетраў ад лініі фронту. Удары беспілотнікаў зафіксаваныя на Урале і Каўказе.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/Alexander Khinshtein Dostawca: PAP/EPA.

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што збіла каля 160 беспілотнікаў. Некаторыя з іх атакавалі аб'екты ў прыгранічных раёнах: Краснадарскім, Растоўскім, Курскім, Белгарадскім, Арлоўскім і Варонежскім.

Паводле звестак мясцовых інфармацыйных выданняў, дроны заляцелі яшчэ далей. У Арэнбургскай вобласці на Урале ля ваеннага аэрапорта ўзарваўся беспілотнік.

Беспілотнікі таксама атакавалі аэрапорты ў Паўночнай Асеціі і Чачні. Аэрапорты ў Грозным і Уладзікаўказе былі зачыненыя на некалькі гадзін.

Украінскія беспілотнікі таксама наносілі ўдары па расейскіх ваенных аб'ектах на акупаваных тэрыторыях, у тым ліку ў Крыме.

ПР/юл