Беларуская Служба

Колькасць загінулых у выніку расійскага ракетнага ўдару па Сумах вырасла да 32

13.04.2025 13:57
Сярод пацярпелых двое дзяцей, паведаміла ў нядзелю Дзяржслужба па надзвычайных сітуацыях.
СумыPAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE OF UKRAINE HANDOUT

Расіяне атакавалі Сумы двума балістычнымі ракетамі. Кіраўнік офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ярмак паведаміў, што яны былі абсталяваныя касетнымі баявымі боепрыпасамі.

«Касетныя боепрыпасы - гэта тое, што расіяне робяць, каб забіць як мага больш мірных жыхароў. Напад на горад Сумы - гэта наўмысны напад на мірных жыхароў», - сказаў ён.

У першай палове дня снарады ўпалі на цэнтр горада, калі людзі вярталіся або ішлі ў царкву на Вербную нядзелю. Шмат людзей было і на бульвары ў цэнтральнай частцы горада.

На кадрах, апублікаваных пасля ўдару, бачныя целы, якія ляжаць на зямлі, падпаленыя аўтамабілі, разбітыя будынкі, знішчаны тралейбус і людзі, якія стаяць на каленях побач з накрытымі трупамі.

Напад на Сумы стаў другім масіраваным нападам Расіі на мірных жыхароў Украіны ў гэтым месяцы. 4 красавіка маскоўскія акупацыйныя войскі выкарысталі балістычную ракету ў Крывым Рогу, у цэнтры краіны, забіўны 19 чалавек, у тым ліку дзевяць дзяцей. 20-я ахвяра гэтага нападу памерла ў шпіталі.


. 

ав