«Страшны ўдар расійскіх балістычных ракет па Сумах. Ракеты ворага патрапілі ў звычайную гарадскую вуліцу, у звычайнае жыццё: дамы, навучальныя ўстановы, машыны на вуліцы... І гэта ў дзень, калі людзі ідуць у царкву: у Вербную нядзелю», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сацыяльных сетках, каментуючую атаку Расіі па Сумах, якая адбылася раніцай, 13 красавкіа.
«Нам патрэбная жорсткая рэакцыя свету. ЗША, Еўропы, усіх у свеце, хто хоча спыніць гэтую вайну і забойствы. Расія прагне менавіта такога тэрору і зацягвае гэтую вайну. Без ціску на агрэсара мір немагчымы»,— падкрэсліў Зяленскі.
Па стане на раніцу 14 красавіка колькасць пацярпелых у выніку расійскага ракетнага ўдару па Сумах павялічылася да 119 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Колькасць замінулых — 34 чалавекі, з іх 7 дзяцей.
PAP/эж