ЗША прагаласавалі супраць рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН, у якой згадвалася асуджэнне расійскай агрэсіі супраць Украіны, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Гаворка ідзе пра рэзалюцыю супрацоўніцтва паміж ААН і Радай Еўропы, якую падрыхтавалі Люксембург і Літва. Сярод іншага, дакумент прысвечаны статусу Расіі, якую выключылі з Рады Еўропы ў сакавіку 2022 года.
Рэзалюцыя двойчы згадвае расійскую агрэсію супраць Украіны - у прэамбуле і асноўным тэксце. Дакумент падтрымалі 105 краін. Сярод дзевяці краін, якія прагаласавалі супраць, - Расія, Беларусь, КНДР і ЗША.
Прадстаўнік ЗША пры ААН Джонатан Шрыер у выступе падчас абмеркавання заявіў, што рэзалюцыя «паўтарае заявы па расійска-ўкраінскай вайне, якія, на думку Злучаных Штатаў, не садзейнічаюць прасоўванню справы міра».
Гэта ўжо другі выпадак, калі ЗША галасуюць разам з Расіяй супраць рэзалюцыі Генасамблеі ААН з асуджэннем расійскай агрэсіі супраць Украіны. Упершыню гэта адбылося 24 лютага, калі Генасамблея адобрыла ўкраінскую рэзалюцыю з асуджэннем агрэсіі Крамля. Тады ЗША і Расія прагаласавалі супраць, як і іншыя 16 краін.
вс