Беларуская Служба

Зяленскі адказаў на заяву Пуціна аб перамір'і

19.04.2025 19:28
«Шахеды» ў нашым небе - гэта сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і жыцця людзей».
         .  ,  2025
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з вайскоўцамі на фронце. Сумская вобласць, карасавік 2025 года крыніца: president.gov.ua

Уладзімір Пуцін сёння аб'явіў аб «велікодным перамір'і». Аднак у небе над Украінай дагэтуль лётаюць расійскія ўдарныя дроны, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў «Тэлеграме» ў суботу, 19 красавіка. 

«Што тычыцца чарговай спробы Пуціна пагуляць з жыццямі людзей - цяпер па тэрыторыі Украіны распаўсюджваецца паветраная трывога. У 17:15 у нашым небе зафіксаваныя расейскія ўдарныя дроны. Украінская СПА і авіяцыя ўжо пачалі працаваць на абарону. «Шахеды» ў нашым небе - гэта сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і жыцця людзей», - зазначыў прэзідэнт Украіны. 

Сёння стала вядома, што Пуцін аб'явіў «велікоднае перамір'е». Паводле паведамленняў, расійская армія спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18:00 суботы, 19 красавіка, да 00:00 панядзелку, 21 красавіка. Кіраўнік Расіі таксама заявіў, што чакае ад Кіева адпаведных дзеянняў па перамір'і.

вс