Беларуская Служба

Паўночная Карэя ўпершыню пацвердзіла, што выслала жаўнераў ваяваць на баку Расіі

28.04.2025 09:10
Уладзімір Пуцін у панядзелак падзякаваў уладам Паўночнай Карэі за адпраўку войскаў для барацьбы з украінскімі войскамі ў Курскай вобласці на захадзе Расіі.
Кім Чэн Ын і яго дачка Кім Чу ЭPAP/EPA/KCNA

У заяве Крамля выказваецца падзяка лідару Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну і гаворыцца, што ўкраінскія войскі былі выцесненыя з рэгіёну.

У заяве гаворыцца пра «гераізм», «адданасць» і «высокі ўзровень падрыхтоўкі» паўночнакарэйскіх салдат.

«Мы шчыра ўдзячныя — асабіста (...) таварышу Кім Чэн Ыну, усяму кіраўніцтву і народу Паўночнай Карэі», — гаворыцца ў заяве.

Раней у панядзелак Паўночная Карэя ўпершыню пацвердзіла, што накіравала войскі ў Расію для барацьбы з украінскімі войскамі, каб, як яна заявіла, «вызваліць кантраляваныя Украінай раёны ў Курскай вобласці Расіі». Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва KCNA паведаміла, што Кім Чэн Ын прыняў рашэнне аб адпраўцы войскаў у адпаведнасці з пагадненнем аб усеабдымным стратэгічным партнёрстве, падпісаным з Пуціным у 2024 годзе.

Расія заявіла на мінулым тыдні, што ўкраінскія войскі былі выцесненыя з апошняй вёскі, якую яны кантралявалі ў Курскай вобласці, але Кіеў адмаўляе гэта і дадае, што ўкраінскія сілы таксама працягваюць дзейнічаць у Белгародскай вобласці Расіі. Украінскі бок падлічыў, што Паўночная Карэя адправіла ў Расію каля 14 тысяч чалавек.

ав