Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву

05.05.2025 10:15
З пачатку вайны ўкраінскія беспілотнікі некалькі разоў атакавалі расійскую сталіцу.
a
МасквaPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву ўначы. Міністэрства абароны Расіі паведаміла пра збіццё чатырох БПЛА.



Праца аэрапортаў «Унукава» і «Дамадзедава» была часова прыпынена. У сталіцы Расіі было чуваць выбухі. У раёне маскоўскага прыгарада Падольска спрацавала супрацьпаветраная абарона.



Пра напад на Маскву абвясціў мэр горада Сяргей Сабянін. «Сістэмы супрацьпаветранай абароны адбілі атаку беспілотнікаў», — напісаў чыноўнік у інтэрнэце.

З пачатку вайны ўкраінскія беспілотнікі некалькі разоў атакавалі расійскую сталіцу, у тым ліку ў ваколіцах Крамля і хмарачоса Масква-Сіці.

IAR/аз

Пуцін казаў пра заканчэнне вайны ва Украіне. І згадаў пра ядзерную зброю

04.05.2025 11:48
Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю расійскаму дзяржаўнаму тэлебачанню заявіў, што Расія мае сілы і сродкі, каб давесці вайну супраць Украіны да «лагічнага завяршэння».

Украіна збіла два расійскія самалёты Су-30. Дэталі аперацыі

04.05.2025 14:57
Кіраўнік украінскай разведкі ГУР генерал Кірыл Буданаў назваў збіццё двух расійскіх знішчальнікаў Су-30 «гістарычным момантам».