Служба бяспекі Украіны (СБУ) затрымала курсанта вядучай ваеннай установы, які аказаўся агентам Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Расіі. Малады чалавек дапамагаў расіянам, сярод іншага, у здзяйсненні ракетных абстрэлаў, паведаміла ў пятніцу СБУ.
«Па загаду праціўніка абвінавачаны павінен быў каардынаваць ракетны ўдар па аб'ектах навучальнай установы, дзе ён вучыўся. Для выканання гэтай задачы абвінавачаны пазначыў на картах каардынаты карпусоў інстытута і вучэбных палігонаў і казармаў універсітэта. Ён таксама падаў інфармацыю аб вытворчых магутнасцях зброевых заводаў, дзе студэнты праходзілі палявую падрыхтоўку», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскай службы ў Тэлеграме.
Акрамя таго, падчас знаходжання ў гэтых месцах агент рабіў фотаздымкі аб'ектаў, якія цікавілі расіян. Курсант ваеннай акадэміі таксама рыхтаваў справаздачы для афіцэра ФСБ, у якіх фіксаваў нават такія падрабязныя дадзеныя, як графік знаходжання курсантаў у розных месцах.
Спецыялісты СБУ па кібербяспецы выкрылі расійскага агента, задакументавалі яго дзейнасць на карысць Расіі і затрымалі яго на тэрыторыі ўніверсітэта. Следчыя СБУ ўручылі мужчыну паведамленне аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынства — дзяржаўнай здрадзе падчас ваеннага становішча.
Злачынец застаецца пад вартай без права вызвалення пад заклад. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.
ав