Украіна вярнула з расійскага палону 390 ваеннапалонных у рамках абмену ў фармаце 1000 на 1000 чалавек. Чакаецца, што абмен працягнецца да нядзелі, - заявіў у пятніцу,24 траўня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
— Мы вяртаем нашых людзей дадому. Першая частка пагаднення аб абмене 1000 на 1000 выканана. Гэтая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы ў Турцыі, і важна яе цалкам выканаць. Сёння ў нас 390 чалавек. Чакаем, што абмен працягнецца ў суботу і нядзелю.
Раней украінскія СМІ паведамлялі, што абмен палоннымі, які пачаўся, можа заняць да трох дзён і што бакі абменьваюцца не толькі ваеннапалоннымі, але і грамадзянскімі асобамі. Перш абмену прайшоў на мяжы Украіны і Беларусі.
Нагадаем, на мінулым тыдні міністр абароны Украіны Рустэм Умераў па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх уладаў у Стамбуле паведаміў, што бакі дамовіліся аб абмене ваеннапалоннымі ў фармаце 1000 на 1000.
IAR/PAP/эж