Беларуская Служба

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне ракетамі і БПЛА

24.05.2025 12:38
Паводле паліцыі Украіны, у Кіеве ў выніку расійскіх удараў пацярпелі не менш за 15 чалавек.
    , , 24  2025 .
Наступствы начнога ракетнага ўдару Расіі, Кіеў, 24 траўня 2025 г. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Расійскія войскі ў ноч на суботу, 24 траўня, нанеслі адзін з самых масіраваных за апошні час удараў па Украіне, ужыўшы 14 балістычных ракет «Іскандэр-М»/KN-23 і каля 250 ударных дронаў «Шахед» і беспілотнікаў-імітатараў розных тыпаў, паведаміла камандаванне Паветраных сіл ВСУ.

Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, ракеты былі выпушчаныя з тэрыторый Бранскай вобласці, Таганрога, Ейска і акупаванага Крыму. Асноўнай мэтай зноў стаў Кіеў. 117 варожых паветраных мэтаў — падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы без негатыўных наступстваў», — гаворыцца ў паведамленні Паветраных сіл УСУ.

Паводле паліцыі Украіны, у Кіеве ў выніку расійскіх удараў пацярпелі не менш за 15 чалавек.

IAR/PAP/эж