Беларуская Служба

Расіяне ўначы масіравана абстралялі Харкаў, ёсць загінулыя і параненыя (ФОТА)

07.06.2025 10:12
Харкаў быў пад масіраваным абстрэлам: зафіксавана 40 выбухаў, трапленні ў дамы і прадпрыемствы, ёсць загінулыя і параненыя.
   ,  .
Расіяне масіравана абстралялі Харкаў, ёсць ахвяры.ДНС Украіны

У ноч на 7 чэрвеня расійскія акупацыйныя войскі нанеслі ўдары па Харкаву ракетамі, беспілотнікамі і КАБ. Зафіксаваны трапленні ў жылыя будынкі і грамадзянскае прадпрыемства. 

У выніку начнога абстрэлу горада тэрарыстамі пацярпеў 21 чалавек (у тым ліку паўтарамесячнае немаўля і 14-гадовая дзяўчынка). Трое мірных жыхароў Харкава загінулі ад рук расійскай акупацыйнай арміі, паведамляе мэр Харкава Ігар Церахаў.

Расійскае Міністэрства абароны заявіла наступнае: «Сёння ноччу УС Расіі нанесены групавыя ўдары высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці і БПЛА па прадпрыемствах ВПК Украіны, цэхах зборкі ўдарных БПЛА, пунктах тэхнічнага абслугоўвання, рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама складах боепрыпасаў УСУ, паведамілі ў Мінабароны. Мэта ўдараў дасягнута».

вх