Вайна паміж Украінай і Расіяй можа зацягнуцца на гады, калі будзе працягвацца так, як цяпер, выказаў меркаванне прэзідэнт Чэхіі Петр Павел у інтэрв'ю BBC.
Паводле яго слоў, расійскім ваенным удалося акупаваць некаторыя часткі ўкраінскай тэрыторыі, але цаной вялікіх ахвяр і страт.
«Пакуль што ўкраінская абарона паспяховая, таму што яны наносяць расійскім войскам вялізныя страты. Яны здольныя ўтрымліваць пазіцыі, асабліва ў важных для Украіны месцах. І калі вайна будзе працягвацца ў тым жа духу, яна працягнецца гадамі. Такі стан спраў непрымальны для ўсіх», – адзначыў прэзідэнт Чэхіі.
Павел дадаў, што акрамя падтрымкі Украіны, таксама важна аказваць максімальны ціск на Расію.
вс