Беларуская Служба

Атака на інфраструктуру польскага горада. Міністр: Яе прадухілілі ў апошнюю хвіліну

14.08.2025 17:11
Кшыштаф Гаўкоўскі падкрэсліў, што не хоча называць канкрэтна горад, каб не распальваць эмоцыі 
Кшыштаф Гаўкоўскі PAP/Albert Zawada

Міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў у чацвер у праграме «Onet Rano», што адбылася атака на водазабеспячэнне і каналізацыю «аднаго з буйных гарадоў». Ён не ўдакладніў, пра які горад ідзе гаворка, але дадаў, што ўсё было своечасова спынена.

Віцэ-прэм'ер-міністр Кшыштаф Гаўкоўскі падкрэсліў, што не хоча называць канкрэтна горад, каб не распальваць эмоцыі грамадскасці. Ён заявіў, што серадовая атака на інфраструктуру магла прывесці да сітуацыі, калі «адзін з буйных гарадоў застаўся б без вады».

– Нам удалося ў апошнюю хвіліну зрабіць так, што калі пачалася атака, нашы службы даведаліся пра яе, і мы ўсё спынілі. Гэтая атака была прадухілена, – сказаў міністр.

Ён таксама заявіў, што Польшча выдзяляе значныя сродкі на «новыя праграмы для водазабеспячэння і каналізацыі». Ён высока ацаніў дзеянні службаў і падкрэсліў, што 99 працэнтаў лічбавых атак на краіну паспяхова прадухіляюцца.

Згодна са справаздачай, апублікаванай у ліпені ізраільскай кампаніяй Check Point, якую атрымала «Rzeczpospolita», Польшча займае 17-е месца ў Еўропе па ўзроўні кібербяспекі.

ав