Беларуская Служба

Кіраўнік знешняй палітыкі ЕС: Тэрытарыяльныя саступкі Расіі – гэта пастка Пуціна

22.08.2025 14:47
Кіраўнік знешняй палітыкі ЕС Кая Калас папярэдзіла, што нельга прымушаць Украіну саступіць тэрыторыю Расіі, калі гэта будзе пунктам патэнцыйнага будучага мірнага пагаднення.
Kaja Kallas
Kaja KallasAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

У эфіры BBC Today Кая Калас назвала гэта «пасткай Пуціна»:

«Нельга весці перамовы пад бомбамі. Таму нам патрэбна спыненне агню, каб сесці і пагаварыць пра доўгатэрміновы мір. Гэта не можа быць проста перамір'е або спыненне агню. Гэта павінна быць доўгатэрміновае рашэнне. У адваротным выпадку Расія проста зробіць перапынак, перагрупуецца і зноў атакуе. Таму мы павінны пераканацца, што яны не зробяць гэтага ў будучыні. Вось чаму мы абмяркоўваем гарантыі бяспекі».

Масква не адмаўляецца ад свайго ўльтыматуму Украіне перадаць увесь Данбас Расіі. Кіеў не можа на гэта пагадзіцца. Крамль не даў ніякіх выразных сігналаў, якія пацвярджаюць яго гатоўнасць размаўляць з прэзідэнтам Зяленскім, і Расія не задаволеная абʼявай аб гарантыях бяспекі Захаду для Украіны.

ІАR/вх