Расія страціла шматмэтавы карабель. Гэта вынік учорашняй (10 верасня) атакі ўкраінскіх марскіх беспілотнікаў на порт Наварасійск. Аперацыю правялі спецыяльныя падраздзяленні ўкраінскай ваеннай контрразведкі. Паводле Кіева, гэта чарговы поспех украінскіх беспілотнікаў MAGURA.
Карабель праекта MPSV07 выкарыстоўваўся Чарнаморскім флотам Расіі для правядзення радыёлакацыйнай разведкі і візуальнага назірання ў раёне Наварасійска.
Пасля ўдараў украінскіх марскіх беспілотнікаў судна больш не працуе. Паводле інфармацыі Укрінформ, рамонт зойме шмат месяцаў і будзе надзвычай дарагім.
Украінскае агенцтва паведаміла, што марскія беспілотнікі MAGURA атакавалі 22 аб'екты, 15 з якіх былі пашкоджаны. Укрінформ ідэнтыфікаваў, сярод іншых, карабель, катэры, верталёты Мі-8 і самалёты Су-30.
IAR/яс