Па ўсёй краіне пацярпелі як мінімум 40 чалавек, заявіў у нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі.
«Масаваная расійская атака на Украіну працягвалася больш за 12 гадзін. Жорсткія ўдары, наўмысны і мэтанакіраваны тэрор, накіраваны на звычайныя гарады — амаль 500 ударных беспілотнікаў і больш за 40 ракет, у тым ліку «Кінжалы». Раніцай у нашым небе зноў з'явіліся расійска-іранскія «шахіды», — напісаў кіраўнік дзяржавы ў Telegram.
Зяленскі паведаміў, што асноўнымі мэтамі варожага нападу былі Кіеў і Кіеўская вобласць, Запарожжа, Хмяльніцкая вобласць, Сумская вобласць і Адэская вобласць. «У выніку абстрэлу ў сталіцы пашкоджаны будынак Інстытута кардыялогіі. На дадзены момант вядома пра чатырох загінулых у Кіеве, у тым ліку 12-гадовую дзяўчынку. Мае спачуванні ўсім родным і блізкім. Усяго вядома пра не менш за 40 параненых ва Украіне, у тым ліку дзяцей», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі назваў напад «агідным». «Гэты агідны абстрэл адбыўся практычна як кульмінацыя тыдня Генеральнай Асамблеі ААН, і такім чынам Расія дэманструе сваю сапраўдную пазіцыю. Масква хоча працягваць вайну і забойствы ды заслугоўвае толькі самага жорсткага ціску з боку свету», — сказаў прэзідэнт Украіны.
РАР/юл