На працягу гэтага тыдня расіяне выкарысталі супраць Украіны больш за 3100 беспілотнікаў, 92 ракеты і каля 1360 КАБ, — Зяленскі
Дзе б гэта ні было неабходна, нашы службы працягваюць ліквідаваць наступствы ўдараў, праводзіць рамонтныя работы, дапамагаць усім нашым людзям. Важна, каб мясцовыя лідары аказвалі належную падтрымку пацярпелым.
Масква дазваляе сабе эскалацыю ўдараў і адкрыта карыстаецца тым, што свет сканцэнтраваны на забеспячэнні міру на Блізкім Усходзе.
Таму нельга дапускаць ніякага паслаблення ціску. Санкцыі, тарыфы, сумесныя дзеянні супраць пакупнікоў расійскай нафты, якія фінансуюць гэтую вайну — усё павінна заставацца на стале перамоваў. І гэта тое, што можа адкрыць шлях да трывалага міру для Еўропы. Свет можа гарантаваць гэта паралельна з міратворчым працэсам на Блізкім Усходзе.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў у інтэрв'ю PAP, што поўная адмова Еўропы ад расійскага выкапнёвага паліва з'яўляецца асновай для спынення расійскай агрэсіі, «не праўда, што гэта немагчыма зрабіць», — дадаў палітык.
Zelenskiy / Official/РАР/юл