Уладзімір Пуцін запрашае замежных журналістаў наведаць перадавую ў Пакроўскім і Купянскім раёнах. Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што вайскоўцы атрымалі загад дапусціць карэспандэнтаў у зону, дзе, паводле крамлёўскай прапаганды, расіянам удалося акружыць і заблакаваць украінскія войскі.
Камандзіры расійскіх падраздзяленняў, па загаду Пуціна, павінны прапусціць журналістаў і, пры неабходнасці, спыніць баі на 5-6 гадзін.
Паводле расійскіх дзяржаўных СМІ, гэта тычыцца і журналістаў з Украіны, але яны павінны спачатку падаць заяўку на акрэдытацыю ў Маскву.
З пачатку вайны расіяне арганізоўваюць падобныя паездкі для журналістаў, паказваючы ім толькі тыя ўчасткі фронту або акупаваныя тэрыторыі, цяперашняя сітуацыя якіх адпавядае наратыву Крамля.
На гэты раз Масква хоча паказаць журналістам участак фронту, дзе сітуацыя па-рознаму ацэньваецца расіянамі, украінцамі і некаторымі незалежнымі экспертамі.
IAR/яс