Заява Дональда Трампа пра тое, што Злучаныя Штаты пачалі выпрабаванні ядзернай зброі, выклікала вялікі рэзананс у Расіі. Крэмль адхіляе абвінавачванні ў правакаванні гонкі ядзерных узбраенняў і папярэджвае іншыя краіны, каб яны не праводзілі выпрабаванняў ядзернай зброі.
Намеснік спікера Сената Расіі Канстанцін Касачоў раскрытыкаваў заяву амерыканскага прэзідэнта. Пракрамлёўскі палітык нагадаў, што Злучаныя Штаты з'яўляюцца падпісантам дагавораў аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Ён таксама падкрэсліў, што менавіта Вашынгтон ініцыяваў мараторый на ядзерныя выпрабаванні ў 1992 годзе.
Заява Дональда Трампа была рэакцыяй на публічныя словы расійскага дыктатара, які пахваліўся выпрабаваннямі ракеты і тарпеднага беспілотніка, здольных пераносіць ядзерныя боегалоўкі. Пазней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў тлумачыў, што Пуцін меў на ўвазе ядзерную рухавіковую ўстаноўку, а не выпрабаванні ядзерных снарадаў.
Пры гэтым, агенцтва Reuters паведамляе, што РФ атакавала Украіну забароненай ракетай, з-за якой Трамп выйшаў з ядзернай дамовы.
Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што Расія выкарыстоўвала па Украіне крылатую ракету 9М729 - менавіта з-за яе ЗША пры Дональдзе Трампе выйшлі з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД) у 2019 годзе. Гэта першае афіцыйнае пацвярджэнне прымянення ракеты 9М729 у баявых умовах.
Ракета здольная несці ядзерную боегалоўку і мае далёкасць да 2,5 тысячы км. Адзін з пускаў, па дадзеных крыніц, праляцеў больш за 1 200 км, перш чым трапіў у цэль на тэрыторыі Украіны.
IAR/Reuters/нг