Украінскія дроны нанеслі ўдар па порце ў Туапсэ на Чорным моры. Загарэўся танкер і частка нафтавай інфраструктуры «Роснафты». Улады  Краснадарскага Краю  РФ сцвярджаюць, што сітуацыя пад кантролем, аднак карыстальнікі інтэрнэту называюць атаку моцным ударам па экспартных магчымасцях краіны-агрэсара. 
Нафтавым тэрмінал у Туапсэ — гэта глыбокаводная прыстань, здольная абслугоўваць танкеры да 250 метраў даўжынёй і да 15 метраў пагружэння, з прапускной здольнасцю да 7 млн тон нафты ў год. Як адзначае былы дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, гэта адзін з галоўных энергарэсурсных вузлоў Расіі.
Украіна пакуль не каментавала здарэнне. Апошнім часам Кіеў узмацніў удары па расійскіх НПЗ, сховішчах і нафтаправодах, каб падарваць лагістыку і пастаўкі паліва.
эж