Беларуская Служба

З візітам у Кіеве знаходзяцца члены Следчай камісіі ААН па Украіне

03.11.2025 16:10
Члены камісіі плануюць сустрэцца з ахвярамі і сведкамі злачынстваў.
Генеральная асамблея ААНShutterstock/lev radin

Да бліжэйшага чацвярга (6 лістапада) ў Кіеве будуць знаходзіцца прадстаўнікі Следчай камісіі ААН па Украіне. Орган, створаны ў сакавіку 2022 года Саветам ААН па правах чалавека, расследуе парушэнні правоў чалавека, звязаныя з агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

Члены камісіі плануюць сустрэцца з ахвярамі і сведкамі злачынстваў. Група падвядзе вынікі сваёй працы на прэс-канферэнцыі 6 лістапада.

Нядаўна ў сваім дакладзе Камісія ААН прыйшла да высновы, сярод іншага, што напады расійскіх беспілотнікаў на мірных жыхароў Украіны і іх дамы, будынкі, пункты размеркавання гуманітарнай дапамогі і ключавыя аб'екты энергетычнай інфраструктуры зʼяўляюцца тэрарызмам.

Акрамя таго, расіяне дэпартуюць і гвалтоўна перасяляюць жыхароў з акупаваных тэрыторый. Паводле членаў камісіі, гэта зʼяўляецца злачынствам супраць чалавечнасці.

IAR/аз

Дональд Трамп пра перадачу Украіне ракет «Тамагаўк»: Не разглядаю такой магчымасці

03.11.2025 10:01
Каментатары звяртаюць увагу, што амерыканскі прэзідэнт памяняў сваю пазіцыю пасля размовы з Пуціным.