Беларуская Служба

Куды зніклі ракеты Х-101: генерал-лейтэнант расказаў, чаму расіяне б'юць балістыкай

09.11.2025 13:42
«Пасля аперацыі «Павуціна» зменшыўся патэнцыял выкарыстанне стратэгічнай і дальняй авіяцыі ворага».
-   ,         -101
Генерал-лейтэнант Ігар Раманенка растлумачыў, чаму ў апошні час Расія не выкарыстоўвае ракет Х-101 Вікіпедыя/калаж «Уніан»

У апошні час расіяне робяць акцэнт на выкарыстанне балістычных ракет для ўдараў па тэрыторыі Украіны.

Пра гэта ў эфіры Радыё NV сказаў генерал-лейтэнант, былы намеснік начальніка Генштаба Узброены сіл Украіны (2006-2010 г.г.) Ігар Раманенка, паведамляе агенцтва «Уніан».

«Пасля аперацыі «Павуціна» зменшыўся патэнцыял выкарыстання стратэгічнай і дальняй авіяцыі ворага», – растлумачыў ён і дадаў, што гэта прывяло да змяншэння ўдараў па Украіне расійскімі стратэгічнымі крылатымі ракетамі паветранага базавання класа «паветра-зямля» Х-101.

«Хоць апошнім часам расіяне робяць акцэнт на балістычныя ракеты», – сказаў Раманенка.

Гаворачы аб украінскіх ударах па тэрыторыі Расіі, эксперт падкрэсліў, што Кіеў спрабуе нанесці больш шкоды ваеннай эканоміцы краіны-агрэсара, якая працуе на забеспячэнне ўзброеных сіл, у прыватнасці, гаруча-змазачнымі матэрыяламі, але ад гэтага церпяць і грамадзянскія, таму павялічваецца колькасць тых, хто ўжо заяўляе, што стаміліся ад вайны.

вс