Беларуская Служба

Украіне патрэбны справядлівы мір — Зяленскі

21.11.2025 09:16
«Украіна зробіць усё магчымае, каб ніхто не сказаў, што менавіта яна зрывае мірны працэс», заявіў прэзідэнт Зяленскі і зазначыў, што Кіеў пагодзіцца на мір на годных умовах.
   , 19.11.2025
Уладзімір Зяленскі ў Анкары, 19.11.2025 EPA/NECATI SAVAS Dostawca: PAP/EPA.

«Украіне патрэбны мір, які не разваліцца з-за чарговага трэцяга ўварвання. Мы хочам міру, які грунтуецца на павагу для нашай незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы ды павагі для гонару нашага народу», -  так прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў мірны план, атрыманы ўчора ад прадстаўнікоў ЗША, якія наведалі Кіеў.

Паводле неафіцыйных звестак, мірны план, распрацаваны ЗША пасля кансультацый з Крамлём, уключае, сярод іншага, вяртанне ўсяго Данбаса і Крыма Расіі і замарожванне ліній фронту ў Запарожскай і Херсонскай абласцях, а таксама скарачэнне колькасці ўкраінскай арміі і адмову Кіева ад імкненняў да ўступлення ў НАТА. Таксама чакаецца, што Расія будзе вызвалена ад санкцый і адказнасці за ўчыненыя злачынствы.

IAR/яс