Беларуская Служба

Паляк памёр у расійскім СІЗА пасля збівання

11.12.2025 12:54
Паляка катавалі ў адной з найгоршых турмаў Расіі. Працягваюцца намаганні па ідэнтыфікацыі ахвяры, паведамляе штотыднёвік WPROST.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)Klearchos Kapoutsis/flickr/CC BY 2.0

З 17 па 30 студзеня 2025 года праходзіла маніторынгавая місія расійскіх праваабаронцаў ва Украіне. Яе мэтай быў збор інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права, у тым ліку аб ваенных злачынствах, учыненых на тэрыторыі Украіны падчас маштабнага расійскага ўварвання.

На падставе высноў місіі «Мемарыял» апублікаваў справаздачу «Украіна: ваенныя злачынствы расійскіх агрэсараў».

У дакуменце, сярод іншага, апісваецца, што вясной 2022 года ўсе падазраваныя ў крымінальных злачынствах былі пераведзены з СІЗА нумар два ў Таганрозе Растоўскай вобласці. Пасля туды пачалі прывозіць украінскіх ваеннапалонных і ўкраінскіх мірных жыхароў. Гэта была адна з найгоршых турмаў з самымі жорсткімі ўмовамі.

Паляка збівалі, таму што ён не вывучаў рускай мовы і таму, што Польшча дапамагала Украіне. Мужчына не выжыў

У маі 2022 года ў Таганрозе быў арыштаваны паляк. Паводле слоў інфарматара, «ён паехаў падарожнічаць па Украіне, каб паглядзець, што там адбываецца, але паехаў не ў той бок і натрапіў на расійскі вайсковы блокпост».

«Яго рэгулярна білі, бо ён не вучыў рускай мрвы і Польшча дапамагала Украіне. Паляка так моцна збілі, што ў яго пасінелі ногі і з'явіліся сур'ёзныя праблемы з хадой, а ў сярэдзіне чэрвеня 2022 года ён памёр», — гаворыцца ў пратаколе «Мемарыяла».

Пасля гэтага інцыдэнту сукамернікаў паляка прымусілі напісаць заяву, у якой сцвярджалася, што ніхто з супрацоўнікаў турмы яго не біў і што ў яго камеры не было канфліктаў. Пасля гэтага зняволеных падчас праверак больш не білі так часта.

Міністэрства замежных спраў каментуе смерць паляка

«Мы не атрымлівалі інфармацыі пра тое, што такая сітуацыя адбылася. Згодна з консульскай канвенцыяй, улады Расійскай Федэрацыі абавязаны паведаміць нашаму консулу пра пазбаўленне волі грамадзяніна Польшчы. Гэтае правіла распаўсюджваецца і на смерць. Аднак ні консул, ні мы не атрымалі ніякай інфармацыі па гэтым пытанні», пракаментаваў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевюр. Вядуцца намаганні па ўстанаўленні асобы ахвяры.

яс

Станіслаў Івашкевіч распавядае, як Беларускі расследавальніцкі цэнтр давёў існаванне расійскага лагера ў Нароўлі 

19.12.2024 12:27
Праваабаронцы называюць яго адным з самых жорсткіх. Журналісты не так даўно вызначылі дакладнае месца размяшчэння лагера. Аказалася, што ён знаходзіцца на тэрыторыі беларускага дзяржаўнага прадпрыемства.