Беларуская Служба

Спыненне агню і гарантыі бяспекі для Украіны – галоўныя тэмы саміту саюзнікаў Кіева, які праходзіць у Парыжы

06.01.2026 18:33
Прадстаўнікі прэзідэнта ЗША ўпершыню прымаюць удзел у сустрэчы кааліцыі.
      . , 6  2026
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон сустракае Дональда Туска. Парыж, 6 студзеня 2026 года PAP/Radek Pietruszka

Спыненне агню і гарантыі бяспекі для Украіны – галоўныя тэмы саміту саюзнікаў Кіева, які праходзіць у Парыжы. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 35 краін, у тым ліку ЗША. Польшчу на сустрэчы прадстаўляе прэм'ер-міністр Дональд Туск.

У эфіры Польскага радыё эксперт па міжнародных пытаннях Радаслаў Пыфель адзначыў, што, улічваючы падзеі ў Венесуэле, парыжская сустрэча таксама мае на мэце прыцягнуць увагу свету да вайны, якая працягваецца ў нашым рэгіёне.

- Гульня звышдзяржаў набірае абароты ў Лацінскай Амерыцы. Паводле мяне, не вельмі добра, што ўвага пераключаецца на гэты рэгіён, таму што гэта адцягвае ўвагу ад Украіны. Пра гэта гаварыў прэмʼер-міністр Туск і польская дэлегацыя. Нельга выключыць, што амерыканцам і еўрапейцам будзе цяжэй знайсці агульную мову.

Парадак дня парыжскай сустрэчы ўключае тэмы, якія ўжо абмяркоўваліся падчас папярэдніх самітаў кааліцыі, у тым ліку разгортванне міжнародных міратворчых сіл ва Украіне і доўгатэрміновая падтрымка бяспекі Украіны. Аналітык таксама звяртае ўвагу на выразны сігнал падтрымкі з боку ЗША. Сведчаннем гэтага зʼяўляецца той факт, што прадстаўнікі прэзідэнта Трампа Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф упершыню прымаюць удзел у саміце кааліцыі.

вс