Беларуская Служба

Мільён украінцаў застаўся без электрычнасці і вады пасля расійскіх нападаў

08.01.2026 11:00
Сёння па ўсёй Украіне адбудуцца планавыя адключэнні электраэнергіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. sebaonflames/pixabay.com/CC0

Пасля расійскіх нападаў больш за мільён жыхароў Днепрапятроўскай вобласці засталіся без электрычнасці і вады. Пра гэта ў Telegram паведаміў віцэ-прэм'ер па пытаннях аднаўлення Украіны Аляксей Кулеба. Ён дадаў, што работы па аднаўленні электра- і водазабеспячэння вядуцца.

Міністэрства энергетыкі Украіны паведаміла, што абʼекты крытычна важнай інфраструктуры сілкуюцца ад аварыйных крыніц. Сёння (8 студзеня) па ўсёй Украіне адбудуцца планавыя адключэнні электраэнергіі.

IAR/аз

Чэхія працягне каардынаваць ініцыятыву па пастаўках боепрыпасаў для Украіны

07.01.2026 09:16
У межах чэшскай ініцыятывы ўкраінскае войска ўжо атрымала больш за чатыры мільёны боепрыпасаў буйнога калібру.

Прэм'ер і прэзідэнт Польшчы абмяркуюць далейшую палітыку адносна Украіны 

07.01.2026 14:32
«Сустрэча адбудзецца на гэтым тыдні. Далейшы працэс, натуральна, запатрабуе новых сустрэч», — сказаў Туск.